Конкурс-выстава “ART-PRADMOVA” дае цудоўную магчымасць маладым творцам не толькі даведацца кампетэнтнае меркаванне вядомых майстроў пра свае працы, але і звярнуць на сябе ўвагу беларускіх выдаўцоў і глядачоў, даруе шанец атрымаць новыя цікавыя замовы і зрабіцца лепш бачнымі ў публічнай прасторы.
Умовы ўдзелу ў конкурсе.
- Конкурс-выстава праводзіцца паводле Рэгламента.
- Удзельнікі конкурса маюць быць ва ўзросце ад 17 да 39 год уключна на момант правядзення конкурса.
- На конкурс прымаюцца працы, выкананыя ў любых тэхніках (выдадзеныя ці нявыдадзеныя): ад аднаго ўдзельніка на конкурс можа быць пададзена толькі адна заяўка (максімальна адзін твор/аб’ект, да 5 ілюстрацый на разгляд журы)
- Усе заяўкі падаюцца ў электроннай форме з дапамогай гугл-анкеты да вызначанай даты. Заяўка мусіць утрымліваць кароткія звесткі пра ўдзельніка (імя, прозвішча, год і месца нараджэння, адукацыя), прапанаваны твор (назва, арыгінальны памер, тэхніка выканання, год стварэння) і мець прыкладзеныя выявы аб’ектаў (кніг/ілюстрацый) у лічбавай форме (разрашэнне 300 dpi).
- Арыгінальныя творы (не ў лічбавай форме) таксама могуць прымацца да разгляду пры ўмове іх аздаблення ў пашпарту пад стандартныя памеры рамак (50х60, 60х80, 90х70, 100х70 на выбар) ці ў аўтарскім афармленні (рамы, друк на пенакардоне, пластыку і т.п.) з абавязковай электроннай рэгістрацыяй заяўкі, калі іншае не абгаворана спецыяльнымі ўмовамі правядзення конкурса ў бягучым годзе. Творы прымаюцца пад вопіс. Кантактны адрас: art.pradmova@gmail.com
- Удзельнікі конкурсу даюць свой дазвол на выкарыстанне іх твораў (ці іх фрагментаў) арганізатарамі фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” у рэкламных ці экспазіцыйных мэтах на час падрыхтоўкі і правядзення фестывалю (па выніках адбору журы конкурса).
- Для шэрагу намінацый уводзяцца дзве дадатковыя падкатэгорыі pro i semi-pro для тых, хто даўно працуе ў галіне ілюстрацыі і дызайна кнігі, і тых, хто робіць свае першыя крокі.
Шорт-ліст конкурса-выставы абвяшчаецца на працягу 14 дзён пасля завяршэння прыёму прац. Лепшыя творы па выніках працы журы конкурса будуць выстаўленыя на адмысловай экспазіцыі конкурсных прац ў межах Беларускага фестывалю іінтэлектуальнай кнігі “Прадмова”. Цырымонія ўшанавання пераможцаў конкурса адбываецца таксама на фестывалі інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” ў адпаведнасці з праграмай мерапрыемстваў.
Арганізатары: Аргкамітэт па правядзенню фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”.
Папярэднія сезоны правядзення конкурса-выставы ART-PRADMOVA:
Першы сезон – 2019 (экспазіцыя прац на пляцоўцы ОК16, Мінск)
Другі сезон – 2020 (экспазіцыя прац у Палацы мастацтваў, Мінск)
Трэці сезон – 2023 (экспазіцыя прац у Варшаве)