КОНКУРС МАЛАДЫХ ІЛЮСТРАТАРАЎ

Лаўрэаты

СЕЗОН 2020

Пераможцамі выставы-конкурса ART-PRADMOVA 2020 сталі наступныя ўдзельнікі ў намінацыях:

Гранд-Пры – Марына Мароз. Серыя «Сведчанні» паводле дуxоўнай паэзіі Ул. Мароза. Афорт. 2018–2020.

Art-Book – Фёдар Шурмялёў й Марына Жвірбля. Кніга «Звяры». Афорт. Лічбавы друк. 2020.

Ілюстрацыя (за наватарства, эксперымент) – Мікіта Расолька. Серыя ілюстрацый да рамана Энума Элiш «Александра.Net». Дзіджытал. 2019

Ілюстрацыя (за лепшае прачытанне тэмы) – Анастасія Сакалоўская. Ілюстрацыі да артыкулаў Міжнароднай Дэкларацыі правоў чалавека. Алоўкі. 2018

Ілюстрацыя (за лепшую тэxніку выкананьня) – Кацярына Чысцікава. Ілюстрацыі да паэмы Карнея Іванавіча Чукоўскага «Муха-Цакатуха». Змяшаная тэхніка. 2020.

Узнагароды пераможцам былі ўручаныя членамі журы конкурса. Была абвешчаная праграма падтрымкі для пераможцаў конкурса сумесна з незалежнымі беларускімі выдавецтвамі – аплочаны кантракт на ілюстрацыю да кнігі ці серыі кніг.

Абвяшчэнне пераможцаў па шасці намінацыях і іх урачыстае ўшанаванне адбылося пад час фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” а 20.00 17 кастрычніка 2020 на залі 1 паводле фестывальнай праграмы.

Белорусский орнамент (векторный клипарт pdf/ai, png) - Скачать по-белорусски

СЕЗОН 2019

7 красавіка 2019 г. а 16.30 адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурса і лаўрэатаў выставы “Art-Прадмова 2019”.

Па выніках працы журы былі абвешчаныя пераможцы ў наступных намінацыях:

1. Art-book (кніга як твор): Фёдар Шурмялёў (Макет і серыя ілюстрацый да кнігі “Тесей и Минотавр”, 2018, 2019)

2. Ілюстрацыя (за лепшую тэхніку выканання): Марыя Станкевіч (Ілюстрацыі да кнігі “Сівая легенда” У.Караткевіч, 2017)

3. Ілюстрацыя (за лепшае прачытанне тэмы): Зьміцер Шапавалаў (Ілюстрацыі да кнігі “Спадчына. Традыцыі беларускай кухні”, 2018)


4. Ілюстрацыя (за наватарства/эксперымент): Валерыя Гормаш-Дрэбезава (Кніга для дзетак “Как жираф нашёл друзей”, 2017)

5. Тыражная кніга (агульны дызайн кнігі) Алена Сацута (Твор – кніга “Дом цікаўных казак”, 2018)

Дом цікаўных казак. Надзея Ясмінска 1

Гран-пры конкурса-выставы “Art-Прадмова 2019” атрымаў Мікіта Расолька за серыю ілюстрацый да рамана Міларада Павіча “Хазарскі слоўнік”, 2019. У звязку з адсутнасцю аўтара на цырымоніі ўзнагароду за яго атрымаў бацька.

Пераможцы атрымалі ганаровыя дыпломы (дызайн – Святланы Татарнікавай), падпісаныя членамі журы, персанальныя падарункі ад сябра журы Паўла Татарнікава і каштоўныя прызы.

Выдавецтва “Янушкевіч” у асобе яго дырэктара абвясціла аб уключэнні ў свой ілюстратарскі пул з магчымасцю супрацы ў бліжэйшы час маладой мастачкі Марыі Станкевіч, пераможцы ў намінацыі “Ілюстрацыя (за лепшую тэхніку выканання)”. Выдавецтва “Галіяфы” ў асобе дырэктара Змітра Вішнёва зрабіла падобную прапанову Мікіту Расольку, а выдавецтва “Логвінаў” у асобе арт-дырэктара Паўла Касцюкевіча – Фёдару Шурмялёву.