КОНКУРС МАЛАДЫХ ІЛЮСТРАТАРАЎ

Абвешчаны шорт-ліст конкурсу маладых ілюстратараў і дызайнераў кнігі “ARTPRADMOVA” 2023

1 min read

Па рашэнні журы ў кароткі спіс фіналістаў конкурсу маладых ілюстратараў і дызайнераў кнігі патрапілі наступныя ўдзельнікі.

Анастасія Ткачова

Вольга Пранкевіч

Ганна Бучко

Ганна Каспяровіч

Дана Мігунова

Дар’я Кулікова

Дар’я Часлаўская

Кацярына Дудко

Кацярына Пікірэня

Марыя Лазарчук

Ніжэй прэзентаваныя некаторыя з прац удзельнікаў кароткага спісу. З астатнімі працамі можна таксама пазнаёміцца на адкрытай выставе “ARTPRADMOVA” 2023, якая адбудзецца пад час фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova ў Варшаве (адкрыццё выставы 6 кастрычніка)

Анастасія Ткачова

Вольга Пранкевіч

Ганна Бучко

Ганна Каспяровіч

Дана Мігунова

Дар’я Кулікова

Дар’я Часлаўская

Кацярына Дудко

Кацярына Пікірэня

Марыя Лазарчук

Абвяшчэнне пераможцаў па шасці намінацыях і іх урачыстае ўзнагароджанне адбудзецца пад час фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” 7 кастрычніка 2023  паводле фестывальнай праграмы.

Нагадаем:

Конкурс маладых ілюстратараў і дызайнераў кнігі “АРТ-ПРАДМОВА”- 2023 праводзіцца сярод маладых аўтараў (ад 17 да 35 год уключна) па наступных намінацыях:

  1. Арт-бук (любое нетыражнае выданне з выразнай мастацкай канцэпцыяй);
  2. Тыражная кніга (друкаванае ці лічбавае выданне або макет кнігі);
  3. Ілюстрацыя (за лепшую тэхніку выканання);
  4. Ілюстрацыя (за наватарства/эксперымент);
  5. Ілюстрацыя (за лепшае прачытанне тэмы);
  6. Гран-пры фестывалю (за самы выбітны твор).

Конкурс-выстава “Арт-Прадмова” дае цудоўную магчымасць маладым творцам не толькі даведацца кампетэнтнае меркаванне вядомых майстроў пра свае працы, але і звярнуць на сябе ўвагу беларускіх выдаўцоў і глядачоў, даруе шанец атрымаць новыя цікавыя замовы і зрабіцца лепш бачнымі ў публічнай прасторы.

Выстава працуе пад час работы фестывалю. Уваход вольны.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *