КОНКУРС МАЛАДЫХ ІЛЮСТРАТАРАЎ

Збор заявак на конкурс-выставу “Арт-Прадмова-20.20”. Абноўлена

1 min read

III Беларускі фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”

абвяшчае конкурс-выставу маладых ілюстратараў і дызайнераў кнігі і нагадвае пра падаўжэнне дэдлайну для падачы прац на конкурс

“Арт-Прадмова”

Конкурс-выстава “Арт-Прадмова” дае цудоўную магчымасць маладым творцам не толькі даведацца кампетэнтнае меркаванне вядомых майстроў пра свае працы, але і звярнуць на сябе ўвагу беларускіх выдаўцоў і глядачоў, даруе шанец атрымаць новыя цікавыя замовы і зрабіцца лепш бачнымі ў публічнай прасторы.

 

Умовы ўдзелу ў конкурсе.

  1. Конкурс-выстава праводзіцца на аснаванні Статута.
  2. Удзельнікі конкурса маюць быць ва ўзросце ад 17 да 35 год уключна на момант правядзення конкурса.
  3. На конкурс прымаюцца працы, выкананыя ў любых тэхніках (выдадзеныя ці нявыдадзеныя): ад аднаго ўдзельніка на конкурс можа быць пададзена толькі адна заяўка (максімальна адзін твор/аб’ект, да 5 ілюстрацый на разгляд журы)
  4. Усе заяўкі падаюцца ў электроннай форме да 1 кастрычніка 2020 г. ўключна на адрас: <art.pradmova@gmail.com>. Заяўка мусіць утрымліваць кароткія звесткі пра ўдзельніка (імя, прозвішча, год і месца нараджэння, адукацыя), прапанаваны твор (назва, арыгінальны памер, тэхніка выканання, год стварэння) і мець прыкладзеныя выявы аб’ектаў (кніг/ілюстрацый) у лічбавай форме (разрашэнне 300 dpi).
  5. Арыгінальныя творы (не ў лічбавай форме) таксама прымаюцца да разгляду да 1 кастрычніка 2020 г. пры ўмове іх аздаблення ў пашпарту пад стандартныя памеры рамак 60х80, 90х70, 100х70 на выбар) ці ў аўтарскім афармленні (рамы, друк на пенакардоне, пластыку і т.п.) з абавязковай электроннай рэгістрацыяй заяўкі. Творы прымаюцца пад вопіс. Кантактны тэлефон: +375447958355 альбо пішыце на пошту <art.pradmova@gmail.com>
  6. Удзельнікі конкурсу даюць свой дазвол на выкарыстанне іх твораў (ці іх фрагментаў) арганізатарамі фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” у рэкламных ці экспазіцыйных мэтах на час падрыхтоўкі і правядзення фестывалю (па выніках адбору журы конкурса).

 

Дыпломы і ўзнагароды ўдзельнікі конкурса-выставы змогуць атрымаць па наступных намінацыях:

  1. Арт-бук (любое нетыражнае выданне з выразнай мастацкай канцэпцыяй);
  2. Тыражная кніга (друкаванае ці лічбавае выданне або макет кнігі);
  3. Ілюстрацыя (за лепшую тэхніку выканання);
  4. Ілюстрацыя (за наватарства/эксперымент);
  5. Ілюстрацыя (за лепшае прачытанне тэмы);
  6. Гран-пры фестывалю (за самы выбітны твор).

 

Шорт-ліст конкурса-выставы будзе абвешчаны на працягу 10 дзён пасля завяршэння прыёму прац. Лепшыя творы па выніках працы журы конкурса будуць выстаўленыя на адмысловай экспазіцыі конкурсных прац ў межах ІIІ Беларускага фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”. Выстава і фестываль будуць адбывацца 15-18 кастрычніка 2020 г. у Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3, Мінск). Цырымонія ўшанавання пераможцаў конкурса адбудзецца ў нядзелю, 18 кастрычніка 2020 г. на фестывалі інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” паводле праграмы мерапрыемстваў.

 

Арганізатары: Аргкамітэт па правядзенню фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” пры ўдзеле Беларускага саюза мастакоў.

Журы конкурса: Павел Татарнікаў, Зміцер Герасімовіч, Алена Дашкевіч, Ігар Гардзіёнак, Алесь Суша, Аляксандр Кулажанка, Раман Сустаў, Руслан Найдзен, Таццяна Сіплевіч, Вольга Крупянкова.

Куратар конкурса: мастак, дызайнер – Зміцер Герасімовіч.

1 thought on “Збор заявак на конкурс-выставу “Арт-Прадмова-20.20”. Абноўлена

Пакінуць адказ