Узнагароджаны пераможцы конкурса-выставы “Art-Прадмова 2019”
1 min read7 красавіка 2019 г. а 16.30 адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурса і лаўрэатаў выставы “Art-Прадмова 2019”.
Конкурс маладыx дызайнераў і мастакоў кнігі адбываўся ў шасці намінацыях і працягваўся да 15 сакавіка 2019 г.
Сябры журы: Зміцер Герасімовіч, Алена Дашкевіч, Павел Татарнікаў, Вольга Крупянкова, Руслан Найдзен, Таццяна Сіплевіч.
Удзельнікі: Кацярына Дасько, Лізавета Дубінчына, Данііл Сухоцкі, Мікіта Расолька, Алег Чырыца, Лізавета Лянкевіч, Марына Жвірбля, Сяргей Сакума, Павел Дарохін, Зьміцер Шапавалаў, Марыя Лось , Марыя Станкевіч, Аляксандра Перадзе, Анастасія Сакалоўская, Уладзімір Грамовіч, Анастасія Рыбакова, Алена Сацута, Валерыя Гормаш-Дрэбезава, Аліна Простак, Кацярына Майлычка, Фёдар Шурмялёў.
Шорт-ліст намінантаў конкурса быў абвешчаны раней: http://pradmova.eu/abveshchany-short-list-konkursa-maladyh-iljustratara-i-dyzajnera-knigi-art-pradmova-2019/
Па выніках працы журы былі абвешчаныя пераможцы ў наступных намінацыях:
1. Art-book (кніга як твор): Фёдар Шурмялёў (Макет і серыя ілюстрацый да кнігі “Тесей и Минотавр”, 2018, 2019)
2. Ілюстрацыя (за лепшую тэхніку выканання): Марыя Станкевіч (Ілюстрацыі да кнігі “Сівая легенда” У.Караткевіч, 2017)
3. Ілюстрацыя (за лепшае прачытанне тэмы): Зьміцер Шапавалаў (Ілюстрацыі да кнігі “Спадчына. Традыцыі беларускай кухні”, 2018)
4. Ілюстрацыя (за наватарства/эксперымент): Валерыя Гормаш-Дрэбезава (Кніга для дзетак “Как жираф нашёл друзей”, 2017)
5. Тыражная кніга (агульны дызайн кнігі) Алена Сацута (Твор – кніга “Дом цікаўных казак”, 2018)
Гран-пры конкурса-выставы “Art-Прадмова 2019” атрымаў Мікіта Расолька за серыю ілюстрацый да рамана Міларада Павіча “Хазарскі слоўнік”, 2019. У звязку з адсутнасцю аўтара на цырымоніі ўзнагароду за яго атрымаў бацька.
Пераможцы атрымалі ганаровыя дыпломы (дызайн – Святланы Татарнікавай), падпісаныя членамі журы, персанальныя падарункі ад сябра журы Паўла Татарнікава і каштоўныя прызы.
Выдавецтва “Янушкевіч” у асобе яго дырэктара абвясціла аб уключэнні ў свой ілюстратарскі пул з магчымасцю супрацы ў бліжэйшы час маладой мастачкі Марыі Станкевіч, пераможцы ў намінацыі “Ілюстрацыя (за лепшую тэхніку выканання)”. Выдавецтва “Галіяфы” ў асобе дырэктара Змітра Вішнёва зрабіла падобную прапанову Мікіту Расольку, а выдавецтва “Логвінаў” у асобе арт-дырэктара Паўла Касцюкевіча – Фёдару Шурмялёву.
Генеральным спонсарам конкурса-выставы выступіла аўтсорсінгавая кампанія
Фатаздымкі: Таццяна Ткачова ©